wd wp Пошук:

Меч-рыба

Меч-рыба (Xiphias gladius) — адзіны від сямейства мечарылых атрада акунепадобныя. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вялікія адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Баранцавым, Балтыйскім, Чорным, Японскім морах.

Апісанне

Даўжыня да 4,5 метраў, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцігнута ў мечападобны адростак (адсюль назва). даўжынёй да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спартыўнага лову.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL