wd wp Пошук:

Мельпамена

Мельпамена — у старажытнагрэчаскай міфалогіі муза трагедыі. Дачка Зеўса і Мнемасіны, маці сірэн (ад Ахелоя).

Рымская копія паводле грэцкага ўзора, II ст. да н.э. Мармур

Адлюстроўвалася ў выглядзе жанчыны з павязкай на галаве і ў вянку з лісця вінаграда або плюшчу, у тэатральнай мантыі, з трагічнай маскай ў адной руцэ і мячом ці булавой ў іншай (сімвал няўхільнасці пакарання чалавека, які парушае волю багоў).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музы
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта