wd wp Пошук:

Мелані Уокер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уокер.

Мелані Уокер (нар. 1 сакавіка 1983) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу, алімпійская чэмпіёнка.

Біяграфія

Нарадзілася ў ямайскай сталіцы Кінгстане. Адукацыю атрымала ва ўніверсітэце Тэхаса. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 1998 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе выйграла бронзавы медаль у эстафеце 4 × 400 метраў. У 2006 і 2007 гадах станавілася чэмпіёнкай Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. У 2008 і 2009 гадах валодала найлепшым вынікам сезона ў свеце на 400 метраў з/б. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала алімпійскі рэкорд. На сусветным першынстве ў Берліне паказала вынік 52,42 — гэта 4-ы час за ўсю гісторыю.

Валодае рэкордам Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Ямайкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Ямайкі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кінгстане (Ямайка)
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года