wd wp Пошук:

Мезанефрас

Мезанефрас*(*ад стар.-грэч.: mesos — «сярэдні» і nephrós — «нырка») — парны орган выдзялення ў пазваночных жывёл.

Мезанефрас складаецца са шматлікіх ізвітых канальчыкаў; адзін канец кожнага канальчыкаў мае выраст — мальпігіева цельца, іншым канцом каналец адкрываецца ў вольфаў канал. У кругларотых, рыб і земнаводных мезанефрас функцыянуе на працягу ўсяго жыцця, у вышэйшых пазваночных (у тым ліку чалавека) — толькі на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця, змяняючыся далей метанефрасам. У самцоў вышэйшых пазваночных вялікая частка мезанефраса развіваецца ў прыдатак насенніка і разам з вольфавым каналам утварае семявыносны канал; у самак мезанефрас рэдукуецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эмбрыялогія
Катэгорыя·Выдзяляльная сістэма
Катэгорыя·Анатомія жывёл