wd wp Пошук:

Мацей Ганскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганскі. Мацей Ганскі (нар. 1984, Гданьск) — польскі музыкант, піяніст, педагог.

Біяграфія

У 2008 г. з адзнакай скончыў Музычную акадэмію імя Станіслава Манюшкі. Навучаўся па класе фартэпіяна ў прафесара А. Арцікевіча, па класу камералістыкі — у прафесара А. Прабуцкай-Фірлей. У 2011 г. скончыў Акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва ў Адэнсе ў Даніі па класу прафесара Ц. Бьёркоэ. У 2007—2008 гг. з’яўляўся стыпендыятам праграмы Socrates/Erazmus ў Даніі. Магістр мастацтваў.

Дзейнасць

Даў больш за 600 канцэртаў, у тым ліку ў Японіі, ЗША, Егіпце, Францыі, Даніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Балгарыі, Румыніі, Малдове, Босніі і Герцагавіне, Беларусі і Польшчы. Шматкроць выступаў як саліст з Адэнскім сімфанічным аркестрам, Ла Камерата, Са Ностра, з аркестрам Дзяржаўнай балтыйскай оперы, Вармінска-Мазурской філармоніі, Ломжынскім і Эльблонгскім камернымі аркестрамі. Выступаў з канцэртам у палацы Гатэль-дэ-Віль ў Парыжскай ратушы. Шмат разоў рабіў запісы для Польскага тэлебачання (Telewizja Polska, TVP), а таксама для тэлебачання Японіі, Іспаніі і радыё Даніі. Прымаў удзел у некалькіх дзясятках музычных фестываляў.

З 2009 г. выкладае ў Музычнай акадэміі імя Станіслава Манюшкі і Акадэміі музыкі і драматычнага мастацтва ў Адэнсе.

Дасягненні і прызнанне

Пяць разоў быў удастоены Стыпендыі Міністэрства культуры Польшчы, тройчы — Стыпендыі Прэзідэнта горада Гданьска. Стыпендыят праграмы ўрада Даниии CIRIUS, ўрада Польшчы «Маладая Польшча», Парыжскай Міжнароднай Летняй Сесіі, Фонду Esther Bagnings, Фонду Karen og Artur Feldthusens і інш. У 2010 г. дзейнасць М. Ганскага была адзначана Узнагародай горада Гданьска для маладых дзеячаў у галіне культуры.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ганскія
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Піяністы Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Польшчы