wd wp Пошук:

Мацаванае віно

Мацава́нае віно́ — віно, у якое падчас прыгатавання дадаюцца спіртазмяшчальныя прадукты перагонкі (найчасцей чыстага этылавага спірту). Тэрмін Мацаванае віно не варта змешваць з тэрмінам моцнае віно. Параўнальна моцным можа быць віно, у якім увесь спірт з’яўляецца прадуктам закісання з дапамогай дражджэй прыроднага цукру вінаграду. Пры спрыяльных умовах моцныя спіртатрывалыя расы дражджэй могуць даць віно з утрыманнем спірту 14—16 % аб. Зазвычай, такія віны бываюць сухімі ці з невялікай рэштай цукру. Каб захаваць у віне жаданую колькасць цукру, закісанне спыняюць у загадзя вызначаны момант, дадаючы ў яго разлічаную колькасць спірту. У сталовае віно ўводзіць спірт не дазваляецца. Да ліку мацаваных вінаў належаць моцныя віны (партвейн, мадэра, херас, малага, марсала) і дэсертныя (мушкат, такай). У апошніх мацунак звычайна не большы за 13,5—14 % аб. Верхняя мяжа мацунку мацаваных вінаў — 20 % аб.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Алкагольныя напоі
Катэгорыя·Моцныя віны