wd wp Пошук:

Маскарадны неўскі кот

Маскарадная неўская котка — парода напаўдаўгапоўсных котак, атрыманая ўпершыню ў СССР ў выніку скрыжавання сіямскай пароды з сібірскай.

Вонкавы выгляд

Маскарадная неўская котка выглядае як сібірская котка белага колеру з плямамі ў характэрных месцах (гэтыя месцы супадаюць з аналагічнымі ў сіямскіх котак).

Цела

Цела сярэдняй даўжыні, моцнае, мускулістае, спіна крыху вышэй за карак, з бочкападобным, цвёрдым жыватом, што стварае адчуванне значнай вагі, сапраўды прыходзіць з узростам. Ногі сярэдняй даўжыні. Заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія, з масіўным касцяком. Лапы вялікія і круглявыя, з абавязковым пушком паміж пальцаў. Хвост шырокі ў аснове, крыху звужаецца да прытуплення кончыка. Касцяк дужы. Мускулатура самавітая, магутная. Шыя аб’ёмная.

Нораў

У залежнасці ад настрою, яна, як і сібірская котка, можа лашчыцца да гаспадара, а можа паводзіць сябе незалежна і не падыходзіць да яго.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пароды катоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных