wd wp Пошук:

Марына Іванаўна Шкерманкова

Марына Іванаўна Шкерманкова (нар. 9 красавіка 1990, Глыбокае) — беларуская цяжкаатлетка.

Двухразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2009, 2010), срэбны прызёр маладзёжнага чэмпіяната Еўропы-2009, бронзавы прызёр маладзёжнага чэмпіяната Еўропы-2011. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 69 кг.

Біяграфія

Выхоўвалася ў сям’і рабочых. Распачынала вучобу ў Глыбокім. На пачатку спартыўнай кар’еры займалася лёгкай атлетыкай у мясцовай ДЮСШ. Займала прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па трайным скачку і кіданні кап’я. Затым паступіла ў вучылішча алімпійскага рэзерву, куды паехала як лёгкаатлетка. Аднак, з’ехаўшы ў Віцебск, пачала займацца цяжкай атлетыкай (трэнер — Віктар Віннік). Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на факультэце фізічнай культуры (завочна). Сваю спартыўную падрыхтоўку працягвае ў абласной школе вышэйшага спартыўнага майстэрства пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Вінніка.

Марына Шкерманкова атрымала бронзавы медаль на Летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане ў цяжкай атлетыцы сярод жанчын (вага да 69 кг.) — першы медаль беларускай зборнай на гэтых гульнях. Але пасля пераправеркі допінг-пробаў у яе былі выяўлены забароненыя анабалічныя стэроіды, і яна была пазбаўлена медаля.

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі