wd wp Пошук:

Марскія сланы

Марскія сланы (Mirounga) — род млекакормячых сямейства сапраўдных цюленяў (Phocidae), які ўключае найбольш буйных прадстаўнікоў атрада драпежных млекакормячых. Сваёй назвай яны абавязаны хобатападобнаму носу самцоў. Нягледзячы на тое, што марскія сланы адносяцца да сапраўдных цюленяў, па сваіх паводзінах і некаторых іншых прыкметах яны больш нагадваюць вушастых цюленяў. Існуе два вельмі падобныя адзін да аднаго віды - паўночны марскі слон (Mirounga angustirostris (Gill, 1866)), які жыве на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі і паўднёвы марскі слон (Mirounga leonina Linnaeus, 1758), які жыве ў Антарктыцы.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя цюлені