wd wp Пошук:

Марк Аўрэлій Карын

Марк Аўрэлій Карын (лац.: Marcus Aurelius Carinus) — рымскі імператар у 283285 гадах. Карын быў старэйшым сынам прэфекта прэторыя Кара. Пасля таго, як Кар быў абвешчаны імператарам, ён прызначыў Карына сваім суправіцелем з тытулам цэзара і, пакінуўшы кіраўніком заходніх правінцый, рушыў у паход на персаў разам з другім сынам Нумерыянам. Пасля смерці бацькі і брата Карын выступіў супраць абвяшчэння ўсходнімі легіёнамі імператарам Дыяклетыяна, але ў генеральнай бітве ў даліне Марга пацярпеў паразу і быў забіты.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 285 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рымскія консулы III стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы