wd wp Пошук:

Мапед

**Мапед** — двух-або трохколавы [транспартны сродак](/Транспартны_сродак "Транспартны сродак") з рухавіком аб'ёмам не больш за 50 см³ і максімальнай канструктыўнай хуткасцю не больш за 50 км/гадз.

Размежаванне матацыклаў і мапедаў ў Правілах дарожнага руху звязана з тым, што матацыкл можа ехаць у агульным патоку аўтамабіляў, а мапед едзе істотна павольней, і таму правілы загадваюць яму рухацца толькі ля правага краю дарогі, разам з веласіпедамі.

Папулярнасць мапедаў вызначаецца ў першую чаргу тым, што яны не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхаглядаў і абавязковага страхавання; для кіравання мапедам не патрабуецца вадзіцельскага пасведчання (ёсць краіны, дзе гэта не так). Акрамя таго, мапеды каштуюць даволі танна і расходуюць мала бензіну.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Матацыклы