wd wp Пошук:

Маніфест аб вольнасці дваранства

Маніфест аб вольнасці дваранства 1762, Аб дараванні вольнасці і свабоды ўсяму расійскаму дваранству – закон Расійскай імперыі, які пашырыў саслоўныя правы і прывілеі дваранства. Выдадзены 1 сакавіка 1762 г. імператарам Пятром III. Вызваляў дваран ад абавязковай цывільнай і ваеннай (у мірны час) службы, дазваляў ім бесперашкодна выязджаць за мяжу з абавязкам вяртацца па патрабаванні ўрада. «Вызваленне» дваран паводле маніфеста спарадзіла ў прыгонных сялян неабгрунтаваныя спадзяванні на хуткае ўласнае вызваленне ад «службы» памешчыкам, што паўплывала на ўзмацненне сацыяльнай напружанасці ў расійскай вёсцы напярэдадні сялянскай вайны 1773 – 1775 гг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Пётр III
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
1762
Гісторыя XVIII стагоддзя
Дваранства
Крыніцы права ў Расійскай імперыі