wd wp Пошук:

Малахітавая зала

Малахітавая зала

Малахітавая зала — парадная гасцёўня ў паўночна-заходняй частцы Зімняга палаца ў Санкт-Пецярбургу, якая ўваходзіла ў склад асабістых пакояў жонкі Мікалая I — Аляксандры Фёдараўны. Унікальны інтэр’ер быў створаны ў 1838—1839 гадах па праекце архітэктара А. П. Брулова пры аднаўленні Зімняга палаца пасля грандыёзнага пажару, які цалкам знішчыў унутранае аздабленне імператарскай рэзідэнцыі ў снежні 1837 года. Ад рэзідэнцыі Расійскай імперыі засталіся тады толькі абгарэлыя сцены.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Залы Зімняга палаца
Катэгорыя·Эрмітаж