wd wp Пошук:

Маластранскія маставыя вежы

Маластранскія вежы

Маластранскія маставыя вежы — дзве вежы на заходнім, маластранскім канцы Карлава моста, якія адрозніваюцца адна ад адной як па вышыні, так і па архітэктурных асаблівасцях. Яны злучаны магутнай падвойнай аркай у адзінае цэлае, і апраўляюць праход з Карлава моста на Малу Страну. Тут жа пачынаецца вуліца Мостэцка.

Нізкая вежа

Нізкая вежа завецца Юдыцінай вежай, з прычыны таго, што калісьці яна была часткай Юдыціна моста, што стаяў на месцы цяперашняга, Карлава. Пабудавана ў раманскім стылі ў другой палове XII стагоддзя. Прыблізна ў 1591 годзе вежа была перабудавана ў духу рэнесансу. Зубцы замянілі шчытамі, фасад быў упрыгожаны сграфіта, прабіты вокны.

У канцы 19 стагоддзя на фасадзе выявілі замураваную нішу. У ёй знаходзіўся манументальны рэльеф. На ім фігура маладога мужчыны, які стаіць на каленах, штосьці бярэ ці наадварот — падае фігуры на троне. Сэнс сцэны і асобы фігур не вядомыя, але, тым не менш, відавочна, што гэта чэшская скульптура раманскай эпохі, з рысамі французскай манументальнай пластыкі.

Высокая вежа

Высокая вежа

Высокая вежа, гатычная, стаіць прыблізна на месцы старой, другой раманскай вежы. Яе падмурак меркавана быў пастаўлены яшчэ ў часы Парлера, напачатку XV стагоддзя. Аднак пабудавана яна была пазней — у 1464 годзе, пры каралі Іржы з Падэбрадаў, з-за гусіцкіх войнаў. Вежа падобная на Старамесцкую маставую вежу(чэшск.) бел., аднак яна прасцейшая, у яе няма столькі скульптурных упрыгажэнняў, складанай сімволікі ў пластычным дэкоры. Сённяшні выгляд вежа набыла пасля рэканструкцыі архітэктара Ёзафа Мокера ў 1879-83 гадах.

Партал

Партал

Гатычны партал быў пабудаваны хутчэй за ўсё ў часы Вацлава IV. Ён складаецца з дзвюх гатычных арак, і калісьці зачыняўся дубовымі варотамі і жалезнай рашоткай. З боку моста за вежавымі зубцамі ёсць праход, які злучае абедзве вежы. На зубцах выразаны гербы з імперскай арліцай і чэшскім ільвом, а таксам герб Верхніх Лужыц. Пад імі гербы Старога Места і Малай Страны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Прагі
Катэгорыя·XV стагоддзе ў Празе
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·З’явіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·XII стагоддзе ў Празе
Катэгорыя·Масты Прагі
Катэгорыя·Культурная спадчына