wd wp Пошук:

Максіміліян Бжазоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бжазоўскі.

Максіміліян Бжазоўскі (? — 1659) — праваслаўны шляхціч, вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода берасцейскі (16531659), кашталян кіеўскі (16481653), падстолі кіеўскі з 1635, староста Тлумацкі.

Сын Івана Бжазоўскага і Юстыны з Елавіцкіх. Род вёўся ад вёскі Бярозаўка (Бжазоўка) на Берасцейшчыне. Асеў на Кіеўшчыне, дзе меў значныя маёнткі, замак ды воласць Трыполле, якую набыў у 1633 г. Удзельнічаў у польска-турэцкіх бітвах як паручнік ваяводы Станіслава Любамірскага, які потым спрыяў яго кар’еры.

Меў цесныя стасункі з Кіеўскай праваслаўнай мітраполіяй. Пётр Магіла прысвяціў яму сваю працу «Літнас» (1642), як «стачачнаму сыну царквы святой». Прадстаўляў сродкі для дзейнасці царквы. Меў вялікі архіў, які згарэў подчас вайны ў Палоннам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1659 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Кашталяны кіеўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты тлумацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Бжазоўскіх