Макаўчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Макаўчыцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 15 сакавіка 1932 года ў складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. 23 сакавіка 1932 года скасаваны.