wd wp Пошук:

Мадонна ля лесвіцы

Мадо́нна ля лесвіцы (італ.: Madonna della scala) — першая самастойная скульптурная праца Мікеланджэла, створаная ў 1491 годзе па яго ўласнай задуме. Захоўваецца ў музеі Буанароці ў Фларэнцыі.

Уяўляе сабою барэльеф, які адлюстроўвае Маці Божую, якая сядзіць ў профіль на лаве каля падножжа лесвіцы і трымае ў руках немаўля. Насуперак традыцыі, якая склалася да таго часу, Ісус звернуты спіной да гледача, яго твару не бачна. Бакавая дошка балюстрады лесвіцы і рука хлопчыка Іаана Хрысціцеля, які стаіць на прыступках, утвараюць сімвалічны крыж, які стаіць на каленах Мадонны (ці ж упіраецца ёй у далонь). Гэта выява паказвае, што Маці Божая быццам адчувае цяжар крыжа, на якім, як яна ведае, будзе раскрыжаваны яе Сын.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Скульптуры Італіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1491 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта