wd wp Пошук:

Ліяфіл зрослы

Ліяфі́л зрослы, Салянка (Leucocybe connata) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Tricholomataceae.

Апісанне

Шапка дыяметрам 4—8 см, пукатая, потым пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, белая, пазней ледзь жаўтавата-бураватая. Пласцінкі рэдкія, шырокія, прырослыя зубцом, белыя, потым крэмавыя або шараватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, потым часта амаль пустая ў сярэдзіне, белая, каля асновы з апушкай міцэлію.

Экалогія

Трапляецца на ўзлесках, у садах і парках, звычайна вялікімі зросткамі ад адной асновы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Агарыкальныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL