wd wp Пошук:

Літаўры

Літаўры — ударны музычны інструмент з пэўнай вышынёй гучання. Уяўляюць сабой сістэму двух і больш (да сямі) металічных катлападобных чаш, адкрыты бок якіх зацягнуты скурай або пластыкам, а ніжняя частка можа мець адтуліну.

Гісторыя

Літаўры - інструмент вельмі старажытнага паходжання. У Еўропе літаўры, блізкія па сваёй форме да сучасных, але з пастаянным строем, сталі вядомыя ўжо ў XV стагоддзі, а з XVII стагоддзя літаўры ўваходзяць у склад аркестраў. Пасля з’явіўся механізм нацяжных вінтоў, які даў магчымасць перабудовы літаўраў. У ваеннай справе ўжываліся ў цяжкай кавалерыі, дзе выкарыстоўваліся ў якасці перадачы сігналаў баявога кіравання, у прыватнасці, для кіравання строем кавалерыстаў. Сучасныя літаўры могуць быць настроены на пэўную вышыню гучання з дапамогай адмысловай педалі.

Сола літаўраў ёсць у многіх музычных творах. Так, напрыклад, з сола літаўраў пачынаецца бурлеска для фартэпіяна з аркестрам Рыхарда Штраўса.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мембранафоны
Катэгорыя·Барабаны
Катэгорыя·Ударныя музычныя інструменты
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта