wd wp Пошук:

Лінгва франка нова

Лiнгва франка нова (Lingua Franca Nova або LFN) — штучная мова створаная ў 1965 годзе псіхолагам Джорджам Бурэем з універсітэта Шыпенсбургу (Пенсільванія, ЗША). Лінгва франка нова заснавана на французскай, італьянскай, партугальскай і каталунскай мовах. Мова ўжывае лацінскі алфавіт, кірыліцу.

Алфавіт

Для напісання ў мове магчыма ўжываць лацінскі алфавіт або кірыліцу.

Лацінскіabcdefghijlmnoprstuvxz
Кірыліцаабкдефгхижлмнопрстувшз

Дыфтонгі

Калі i ці u стаяць перад іншай галоснай, яны могуць рабіцца паўгалоснымі j і w у наступных выпадках:

Націск

Націск на галосным гуку, перад апошнім зычным, выключаючы канчатак множнага ліку слова -s (калі існуе). Паўгалосная дыфтонга лічыцца зычнай. Але калі канчатковыя галосныя ea, ae, eo, oe, ao, oa, ui, націск на першую галосную пары.

Граматыка

Марфалогія

Граматыка мовы базуецца на лацінскіх крэольскіх мовах (дэвіз мовы «Lingua Franka Nova — la creol per la mundo!» — Лінгва франка нова — крэольская мова для ўсяго свету).

Мінулы час вызначае склад ia, будучы час — va якія ставяцца перад дзеясловам.

Множны лік робіцца дабаўленнем суфікса -s ці -es пасля зычных. Існуюць прэфіксы і суфіксы для вытворных слоў: -or для асобы, якая робіць нешта ў сувязі з сваёй роляй ці прафесіяй, і -eria для месца працы ці крамы.

Дзеясловы могуць ужывацца як назоўнікі без змен, прыметнікі і дзеепрыметнікі таксама могуць ужывацца як назоўнікі.

Слоўнік складаецца з 14000 слоў

Сінтаксіс

Мова мае жорсткі парадак слоў: Суб’ект-дзеяслоў-аб’ект

суб’ект і аб’ект: часціца-назоўнік-прыметнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы