wd wp Пошук:

Лім-фіёрд

Месцазнаходжанне Лім-фіёрда на карце

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лім. Лім-фіёрд (Lim Fjord, Limfjorden) — сістэма праліваў на поўначы паўвострава Ютландыя ў Даніі, якая злучае Паўночнае мора і праліў Катэгат.

Даўжыня каля 180 км.

Складаецца з азёрападобных пашырэнняў — плёсаў, звязаных паміж сабой вузкімі звілістымі пратокамі. Лім-фіёрд аддзяляе востраў Паўночная Ютландыя ад паўвострава Ютландыя. Пераважныя глыбіні — 3-5 метраў, найбольшая глыбіня — 24 метра.

У Лім-фіёрдзе больш за 90 астравоў, найбуйнейшыя з іх — Морс і Фур.

Найважнейшы порт Ольбарг даступны для вялікіх суднаў з усходу, дзе маецца месцамі каналізаваны фарватар, які рэгулярна расчышчаецца. Лім-фіёрд — раён рыбалоўства (селядзец, вугор), у заходняй частцы фіёрда вядзецца здабыча вустрыц.

Да 1825 года Лім-фіёрд быў залівам, пакуль жорсткі шторм не размыў пясчаную касу, аддзяляўшую фіёрд ад Паўночнага мора. Гэтым самым Паўночная Ютландыя ператварылася з паўвострава ў востраў, а Лім-фіёрд у праліў.

Мост праз Лім-фіёрд, які злучае (Ольбарг і Нерэсундбю)

Выявы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пралівы Даніі
Катэгорыя·Пралівы Атлантычнага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96