wd wp Пошук:

Лімонніца звычайная

Лімонніца звычайная, крушынніца (Gonepteryx rhamni) — матыль сямейства бялянак.

Апісанне

Крылы (размах да 6 см) вуглаватыя. Самцы лімонна-жоўтыя, самкі зеленавата-белыя.

Арэал

Пашырана ва ўмераным поясе Еўропы, у т.л. на Беларусі. Водзіцца ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Вусені развіваюцца на крушыне ломкай (Frangula alnus). Матылі выводзяцца ў канцы лета і хутка адыходзяць на зімоўку. Лёт аднаўляецца ранняй вясною. Вусені (у красавіку — жніўні) зялёныя, з падоўжанай белай паласой па баках, кормяцца лісцем крушыны.

Значэнне і выкарыстанне

Матылі маюць дэкаратыўнае значэнне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта