Лідскі дзяржаўны музычны каледж — базавая навучальная ўстанова ў Беларусі па падрыхтоўцы спецыялістаў галіне культуры ў г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Музычны каледж быў заснаваны 1 верасня 1973 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 3 снежня 1973 года (загад № 39 ад 26 сакавіка 1973 года Міністэрства культуры БССР). Музыкальнае вучылішча адкрылі на базе вызваленых памяшканняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 8 з утрыманнем яго на бюджэце вобласці.
9 лістапада 2000 года Упраўленнем культуры Гродзенскай вобласці (загад № 84) Лідскае музычнае вучылішча перайменавана ва УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча».
4 ліпеня 2011 года Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (пастанова № 491) УА «Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча» перайменавана ў УА «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».