wd wp Пошук:

Лівій Андронік

Лівій Андронік (лац.: Livius Andronicus; каля 280 да н.э. — каля 200 да н.э.) — рымскі эпічны паэт і даматург. Першы рымскі паэт вядомы па імені; ужо антычныя аўтары лічылі яго бацькам лацінскай літаратуры.

Лівій Андронік быў захоплены ў палон пры ўзяцці рымлянамі горада Тарэнтум, на той час грэкамоўнага. Палонны стаў рабом і быў прыстаўлены да выхавання дзяцей у рымскай сям’і, пазней атрымаў ад гаспадароў волю. Праўдападобна, Андронік — яго грэцкае імя, а імя Лівій ён атрымаў ад рымскай сям’і, якой належыў.

Лацінскі пераклад Адысеі Гамера сатурнавым вершам Лівій стварыў для мэтаў выкладання. Ягоныя драматычныя творы, імаверна таксама заснаваныя на грэцкім матэр’яле, ставіліся на сцэне (першы — у 240 да н.э.); вядомыя назвы шэрагу яго трагедый (Achilles, Andromeda, Danae і інш.) і прынамсі дзьвух камедый (Gladiolus і Ludius). Згадваецца таксама рэлігійны гімн яго аўтарства.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паэты Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 280 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 200 годзе да н.э.