wd wp Пошук:

Лівійскі дынар

Ліві́йскі дына́р (араб. دينار‎‎, код ISO 4217: LYD) — афіцыйная валюта Лівіі. Дзеліцца на 1000 дырхамаў (درهم). Звычайна лівійцы называюць свой дынар «джні» (ʒni) ці «джнэх» (ʒneh).

Гісторыя

Пад час уваходжання краіны ў склад Асманскай імперыі, у якасці валюты ўжываўся асманскі піястр, але аж да 1844 года, калі была ўведзена ліра, Лівія ўжывала паралельна і мясцовую валюту. Пасля пачатку італьянскай акупацыі, турэцкая ліра была заменена італьянскай лірай. У 1943 годзе, калі Лівія была падзелена на францзускую і брытанскую часткі, у якасці валюты ўжываліся французскі франк і ліра, выпушчаная брытанскімі вайсковымі ўладамі.

Пасля атрымання незалежнасці ў 1951 годзе была ўведзена ўласная валюта — лівійскі фунт (LYP). Ён дзяліўся на 100 піястраў і 1000 міліемаў. У 1971 годзе пасля прыходу да ўлады Муамара Кадафі, фунт быў заменены дынарам.

У наш час у абароце знаходзяцца банкноты наміналам 1/4, 1/2, 1, 5, 10, 20 і 50 дынароў розных гадоў выпуску.

Серыі 1988 - 2009 гадоў
ВыяваНамінал
(дынароў)
Памеры
(мм)
Асноўныя
колеры
АпісаннеГод
друку
АверсРэверсАверсРэверс
1/4
71 х 142
зялёны, ружовы
Антычная арка і калоны
Старадаўняя крэпасць
1990
1/4
71 х 142
карычневы, сіні
Антычная арка і калоны
Старадаўняя крэпасць
1991
1/2
76 х 152
зялёны, фіялетавы
Канвеер на заводзе
Дажджавальная ўстаноўка і каласы
1990
1/2
76 х 152
блакітны, ружовы
Канвеер на заводзе
Дажджавальная ўстаноўка і каласы
1991
1
81 х 162
зялёны, сіні
Партрэт Муамара Кадафі
Мячэць у г. Трыпалі
1988
1
81 х 162
зялёны, жоўты
Партрэт Муамара Кадафі
Мячэць у г. Трыпалі
1993
1
71 х 142
сіні, блакітны
Партрэт Муамара Кадафі
Мячэць у г. Трыпалі
2002
1
71 х 142
блакітны, ружовы
Партрэт Муамара Кадафі
Мячэць у г. Трыпалі
2004
5
87 х 172
зялёны, жоўты
Вяблюдзіца з вярблюдзянём
Манумент Эль-Хані
1991
5
75 х 150
карычневы, ружовы
Вяблюдзіца з вярблюдзянём
Манумент Эль-Хані
2002
5
75 х 150
чырвоны, ружовы
Вяблюдзіца з вярблюдзянём
Манумент Эль-Хані
2004
10
91 х 182
зялёны, блакітны
Партрэт Амара аль-Мухтара
Крэпасць на ўзгорку
1989
10
91 х 182
зялёны, фіялетавы
Партрэт Амара аль-Мухтара
Крэпасць на ўзгорку
1991
10
79 х 158
зялёны, шэры
Партрэт Амара аль-Мухтара
Крэпасць на ўзгорку
2004
10
79 х 158
зялёны, жоўты
Партрэт Амара аль-Мухтара
Крэпасць на ўзгорку
2009
20
83 х 166
зялёны, сіні
Карта Лівіі
Групавы партрэт лідараў афрыканскіх дзяржаў
2002
20
83 х 166
фіялетавы, жоўты
Карта Лівіі
Групавы партрэт лідараў афрыканскіх дзяржаў
2009
50
73 х 177
карычневы, жоўты
Партрэт Муамара Кадафі
Будынак у выглядзе бедуінскай палаткі
2008

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эканоміка Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афрыканскія валюты