wd wp Пошук:

Людвік Тадэвуш Замбжыцкі

Людвік Тадэвуш Замбжыцкі (1803, Браслаўскі павет — 24 чэрвеня 1834) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31.

Біяграфія

Стрыечны брат па маці мастака В. Ваньковіча. Са студз. 1831 у складзе Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта, камандаваў атрадам, паранены ў баі каля Аўсянікаў. Уступіў у корпус ген. Г. Дэмбінскага. Адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». 9 жніўня 1831 абраны паслом на Варшаўскі сейм ад Браслаўскага пав. Адзін з заснавальнікаў Камітэта рускіх зямель. У ліст. 1831 эмігрыраваў у Францыю, дзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, Літоўскага ваеннага камітэта; член Польскага нацыянальнага камітэта. Вучыўся ў школе ген. штаба.

Пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Асобы