wd wp Пошук:

Лу Монг Лан

Лу Монг Лан (в’етн.: Lữ Mộng Lan; 28 верасня 1927 — 28 мая 2021) — генерал-лейтэнант Узброеных Сіл Рэспублікі В’етнам.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Куангчы ў 1927 годзе.

У 1944 годзе скончыў ліцэй Кхай Дзінь у Хюэ, а ў 1957 годзе — камандна-штабную школу ў Форт-Лівенворце.

1 сакавіка 1968 года прызначаны камандзірам 2-га корпуса і 2-й тактычнай зоны. У 1951 годзе стаў камандзірам роты, у 1952 годзе — намеснік камандзіра батальёна, у 1954 годзе — начальнікам штаба палка, у 1955 годзе — начальнікам штаба аддзела, у 1958 годзе — намеснікам начальніка штаба Галоўнага ўпраўлення ваеннай падрыхтоўкі, у 1962 годзе — камандзірам 25-й стралковай дывізіі, у 1964 годзе — 23-й пяхотнай дывізіі, у 1965 годзе — 10-й пяхотнай дывізіі, у 1966 годзе — начальнікам Галоўнага ўпраўлення ваеннай падрыхтоўкі, у 1967 годзе — кіраўніком ваеннага каледжа абароны, у 1970 годзе — камандзірам II корпуса ў Камбаджыйскай кампаніі.

Пасля падзення паўднёвав’етнамскага рэжыму ў 1975 годзе збег у ЗША. Разам з сям’ёй пасяліўся ў штаце Вірджынія, дзе і памёр 28 мая 2021 года ва ўзросце 95 гадоў.

Сям’я

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Куангчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным ордэнам (Паўднёвы В’етнам)