wd wp Пошук:

Луцый Мусій Эміліян

Не блытаць з Маркам Эміліем Эміліянам, узурпатарам у 253 г..

Луцый Мусій Эміліян (лац.: Lucius Mussius Aemilianus; пам. 261 ці 262) — рымскі ўзурпатар.

Мусій Эміліян верагодна меў італійскія карані. Належаў да вершніцкага саслоўю. Ён быў афіцэрам Рымскай арміі пры Філіпе Арабе і Валяр’яне. У 247 годзе быў «пракуратарам абедзвюх гаваняў» (лац.: procurator portus utriusque Ostiae (247 г.)) у Осціі. Пазней ён стаў прэфектам правінцыі Егіпет, дзе адказваў за выкананне Валерыянавых законаў супраць хрысціян.

Ён падтрымаў паўстанне Макрыяна супраць Галіена (260261). Пасля паражэння Макрыяна, верагодна, сам абвясціў сябе імператарам. Галіен паслаў вайскавода Аўрэлія Феадота супраць Эміліяна. Пасля кароткай барацьбы Эміліян быў пераможаны (да 30 сакавіка 262), схоплены і, пазней, задушаны ў турме.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Задушаныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 тысячагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў 262 годзе
Катэгорыя·Рымскія ўзурпатары
Катэгорыя·Трыццаць тыранаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Салдацкія імператары
Катэгорыя·Прэфекты Егіпта
Катэгорыя·Асобы