wd wp Пошук:

Лунінецкі раённы краязнаўчы музей

Лунінецкі раённы краязнаўчы музей — музей, створаны ў г. Лунінец паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11 верасня 1978 г. Для наведвальнікаў адкрыты 17 лютага 1986 г.

Асноўны фонд музея налічвае 10754 адзінак захоўвання (на 01.01.2015), навукова-дапаможны — 2900 адзінак. Плошча экспазіцыйных памяшканняў — 170 м².

Аснову экспазіцыі складаюць калекцыі: археалогія, этнаграфія, гісторыя тэхнікі, нумізматыка, дакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні, баністыка, сфрагістыка, фалерыстыка. Найбольш цікавыя рэчы з калекцый музея: сякеры каменнага веку; зуб маманта; 2 грамафоны ХІХ ст.; экспанаты, якія сведчаць пра знаходжанне на Лунінеччыне Якуба Коласа і А. Блока, пра рэвалюцыйныя падзеі 1905 г., 1917 г., пра перыяд уваходжання тэрыторыі раёна ў склад Польшчы (1921—1939 гг.); калекцыя шкляных вырабаў — цукерачніцы, крэманкі, селядзечніцы; асабістыя рэчы партызан перыяду Вялікай Айчыннай вайны; прадметы побыту лунінчан пасляваеннага перыяду; вырабы Лунінецкага завода электрарухавікоў і інш. Экспазіцыя музея размешчана ў 5 залах.

Дырэктары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Славутасці Лунінца
Катэгорыя·Музеі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1978 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Культура Лунінца
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта