wd wp Пошук:

Лорд-канцлер

Вышэйшыя цырыманіяльныя
пасады Вялікабрытаніі
   Лорд-распарадчык
   Лорд-канцлер
   Лорд-казначэй
   Лорд-старшыня Савета
   Лорд-хавальнік Малой пячаткі
   Лорд вялікі камергер
   Лорд-канстэбль
   Граф-маршал
   Лорд-адмірал

Лорд высокі канцлер Вялікабрытаніі (Lord High Chancellor of Great Britain), або Лорд-канцлер (Lord Chancellor) — адзін з самых старэйшых і найбольш важных функцыянераў урада Вялікабрытаніі і папярэдніх дзяржаў. Прызначаецца на пасаду манархам па прапанове прэм’ер-міністра краіны. Старшынствуе ў палаце лордаў, удзельнічае ў Кабінеце, захоўвае Вялікую пячатку, узначальвае судовую ўладу.

У адпаведнасці з Законам аб канстытуцыйнай рэформе 2005 частка паўнамоцтваў перадаецца іншым службовым асобам: лорду-спікеру і лорду-вышэйшаму суддзі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вышэйшыя цырыманіяльныя пасады Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Парламент Вялікабрытаніі