wd wp Пошук:

Лопасцевапёрыя рыбы

Лопасцевапёрыя рыбы (Sarcopterygii) — клас касцістых рыб.

Будове лопасцёвапёрых рыб уласцівы характэрныя асаблівасці. Неакасцянелая пругкая хорда з’яўляецца асновай восевага шкілета. Целаў пазванкоў няма. Вельмі рухомыя і масіўныя ці доўгія апорныя лопасці парных плаўнікоў забяспечаны ўнутраным шкілетам з падоўжаных касцей. Апорны тазавы пояс брушных плаўнікоў размешчаны блізка да лакальнай вывадной адтуліны. Луска на целе касмоіднага тыпу, развілася шляхам зліцця дробных зубападобных пласцінак. Маецца спіральны клапан у кішачніку, артэрыяльны конус у сэрцы і іншыя старажытныя прыкметы.

Лопасцеваперыя рыбы вядомыя з сярэдзіны ранняга дэвону, прыкладна за 300—400 мільёнаў гадоў да нашай эры. Ужо ў той час яны пачынаюць спецыялізавацца ў двух розных напрамках: у бок развіцця драпежнікаў з моцнымі канічнымі зубамі і ў бок фарміравання малюскаедаў з драбнеючымі зубнымі пласцінкамі. Першы напрамак прадстаўляе надатрад кісцяпёрых рыб (Crossopterygii), другі — надатрад дваякадыхальных (Dipnoi).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лопасцевапёрыя рыбы
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта