wd wp Пошук:

Лепельскі раённы краязнаўчы музей

Лепельскі раённы краязнаўчы музеймузей горада Лепеля. Адпаведна з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 4 лістапада 1953 г. быў створаны краязнаўчы музей, які размясціўся на беразе возера ў драўляным будынку пачатку XIX ст.

Гісторыя

У 1959 г. будынак музея перавезлі на скрыжаванні вуліц М. Горкага і Калініна (Мопраўская), дзе ён знаходзіцца і зараз.

У жніўні 1967 г. дырэктарам музея стала Э. Жарнасек. У гэты час у музеі было ўжо больш за 3 тыс. экспанатаў асноўнага фонду.

Да будынка музея робіцца прыбудова для фондасховішча. Паступова павялічвалася плошча музея, расла колькасць экспанатаў. У 1974 г. у асноўным фондзе музея налічвалася ўжо 4200 адзінак.

Структура

У цяперашні час музей мае 7 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 283 м²), 12,6 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (01.01.1995 г.), аддзелы прыроды, гісторыі дасавецкага і савецкага перыядаў. У экспазіцыі адлюстравана гісторыя краю ад старажытнасці да нашых дзён. Дэманструюцца прылады працы і побыту сялян XIX–XX стст., калекцыя адзення, музычныя інструменты, археалагічныя знаходкі, прадметы нумізматыкі, у тым ліку 3 клады манет, матэрыялы аб удзельніках рэвалюцый, грамадзянскай і 1-ай сусветнай войнаў, асабістыя рэчы і дакументы партызан і ўдзельнікаў вызвалення Лепельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, карціны мясцовых мастакоў.

Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX–XX стст., фотаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р.Б. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Культура Лепеля
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Лепеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных