wd wp Пошук:

Леанід Іосіфавіч Мінько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінько. Леанід Іосіфавіч Мінько (15 кастрычніка 1926, в. Скарабагатаўшчына, Мінскі павет, БССР) — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1965).

Біяграфія

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1955). У 1955—1959 гг. працаваў у школе, у 1963—1992 гг. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе побыт і духоўную культуру беларусаў. Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), сааўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (1998).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў