wd wp Пошук:

Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Алексютовіч. Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч (20 студзеня 1913, Мінск — 2003) — беларуская танцоўшчыца, балетмайстар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Дачка К. А. Алексютовіча.

Біяграфія

Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—1928), адначасова працавала ў балетнай групе тэатра. З 1928 года артыстка Беларускага аб’яднання музычных эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1938-41 — Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. У 1950-73 гг. балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Ставіла шэраг сцэнічных танцаў на традыцыйнай аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Танцоўшчыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Балетмайстры Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў