wd wp Пошук:

Ламітан

Ламітан (тагальск.: Lamitan) — горад на поўдні Філіпінаў, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Басілан. Насельніцтва (2015 г.) — 74 782 чал.

Геаграфія

Ламітан знаходзіцца на поўначы вострава Басілан. Месціцца на схілах пагоркаў да 300 м над узроўнем акіяну. Характэрны спрыяльны трапічны клімат з сярэдняй тэмпературай +27°C і адсутнасцю сталых тайфунаў. У непасрэднай блізкасці ад горада месцяцца пясчаныя пляжы і маляўнічыя вадаспады.

Гісторыя

Ламітан узнік у 1886 г. як рэзідэнцыя князя Педра Куэваса, які захапіў уладу сярод яканаў і імкнуўся аб’яднаць іх землі. У 1899 г. Ламітан быў далучаны амерыканцамі да Філіпінаў, аднак нашчадкі П. Куэваса працягвалі кіраваць у ім да 1936 г. У 2017 г. горад стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Басілан.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі: абслугоўванне і турызм. Ламітан прыцягвае блізкасцю да найбольш славутых мясцін Басілана. Працуюць 4 каледжы. У канцы чэрвеня арганізуецца штогадовы фестываль, прысвечаны заснаванню горада.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Філіпінаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96