wd wp Пошук:

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.

Гісторыя

Агульная характарыстыка

Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.

Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².

Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1906 год ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны