wd wp Пошук:

Кіеўскі завод электратранспарту

Кіеўскі завод электратранспарту, КЗЭТ — завод у Кіеве, Украіна. За час свайго існавання завод выпускаў вялікую колькасць мадэляў тралейбусаў і праводзіў рамонт тралейбусаў, трамваяў і вагонаў метро, невялікія аб’ёмы вытворчасці працягваюцца і цяпер. Завод на 88% належыць ЗАТ Транссервіс-Інвест.

Кароткая гісторыя прадпрыемства

На працягу 1904-1906 гадоў адзін з трамвайных паркаў горада, а менавіта Васількоўскі, размешчаны на паўднёвай ўскраіне Кіева, быў ператвораны ў вагонарамонтныя майстэрні.

Майстэрні спачатку толькі выконвалі рамонт вагонаў, але з часам сталі таксама выпускаць вагоны. У 1920-30-я гады прадпрыемства называлася “Завод імя Домбаль” і працягвае выпуск двухвосевых маторных і прычапных вагонаў, хоць перад вайной была таксама выпушчана невялікая партыя 4-восных вагонаў.

Пасля вайны, асабліва ў 1950-я гады, ужо Кіеўскі завод электратранспарту захоўвае свой профіль — акрамя рамонтаў, працягвае выпуск не толькі трамваяў, але і тралейбусаў. У прыватнасці, да 1968 года выпускаліся трамваі такіх мадэляў як: КТВ-55 і КТП-55 (маторныя і прычапныя вагоны), КТВ-57 (двухбаковыя вагоны) і тралейбусы КТВ-1, К-2, К-2, К-3, К-4, К-5ЛА, К-6. Аднак ў 1968 згодна з абавязацельствам СССР перад краінамі сацлагеру на КЗЭТ згарнулі вытворчасць трамваяў і тралейбусаў.

У 1970-80-я гады КЗЭТ пераходзіць на вытворчасць грузавых тралейбусаў пад агульным індэксам КТГ (Кіеўскі Тралейбус Грузавы).

Толькі ў 1991-1993 гадах на заводзе зноў пачалі вырабляць тралейбусы - быў выраблены невялікія партыі тралейбусаў К-11 і К-11У ў сучлененым і адзіночным выкананні адпаведна. Акрамя таго, працягваўся рамонт трамваяў і тралейбусаў.

У 2005 годзе завод быў перанесены са старога месца на тэрыторыі Падольскага трамвайнага дэпо. Зараз завод (з 2004 года, серыйна — з 2008 года) на базе вагонаў Татра Т3SU вырабляе вагоны К3RN (па дакументах пазначаецца таксама як K3UA). Таксама ажыццяўляецца капітальна-аднаўленчы рамонт тых жа вагонаў Татра Т3SU.

Прадукцыя

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіеў
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1906 годзе