wd wp Пошук:

Кэсон

Кэсон — горад у Паўночнай Карэі, які знаходзіцца ў правінцыі Хванхэ-Пукто на поўдні КНДР, былы горад з асаблівым статусам прамога падпарадкавання і сталіца Карэі ў эпоху дынастыі Каро.

У горадзе размешчаны інстытут Сандо, ёсць музей, тэатр, тэлецэнтр.

Кэсон — старажытная сталіца Карэйскай дзяржавы (10-14 стст.). У горадзе яшчэ захаваліся рэшткі палаца кіраўнікоў Манвольдэ паблізу прамысловага рэгіёну Кэсон. Палац быў пабудаваны ў 918 і разбураны ў 1361 годзе. У 11 км на захад ад Кэсона размешчана магіла караля Конмін. Пасля падзелу Карэі ў 1948 годзе знаходзіўся ў складзе Паўднёвай Карэі, бо быў на поўдн ад 38-й паралелі.

У Кэсоне было заключана пагадненне аб перамір’і ў Карэі падчас Карэйскай вайны (1950-53). У выніку таго, што новая мяжа паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй была перайначаная і прайшла ў гэтым раёне не па 38-й паралелі, а крыху на поўдзень, перайшоў у склад Паўночнай Карэі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Карэі
Катэгорыя·Кэсон