wd wp Пошук:

Кускатлан

Кускатлан (ісп.: El Señorío de Cuzcatlán) — дзяржава дакалумбавага часу на тэрыторыі сучаснага Сальвадора ад ракі Пас да ракі Лемпа.

Кускатлан быў створаны на мяжы IX - X стст. перасяленцамі з земляў тальтэкаў, якія гаварылі на мове наўатль, роднаснай ацтэкскай. У культурным стаўленні яны ўяўлялі сабою змешванне раннеацтэкскай культуры і культуры мая.

Канчаткова заваявана 17 чэрвеня 1524 г. войскамі Педра дэ Альварада. Сучаснымі нашчадкамі жыхароў Кускатлана з’яўляюцца піпілі.

Пісьмовых помнікаў, кодэксаў і інш. не захавалася, хоць іспанскія храністы — Хуарас, Паласес, Ласана і інш. — сцвярджаюць, што яны існавалі.

Кіраўнікі Кускатлана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Месаамерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археалогія ў Сальвадоры
Катэгорыя·Ацтэкі
Катэгорыя·Гісторыя Сальвадора