wd wp Пошук:

Кура-Араксінская нізіна

Спадарожнікавы здымак

Кура-Араксінская нізіна знаходзіцца ў Закаўказзі, у Азербайджане, у ніжнім цячэнні рэк Кура і Аракс. На ўсходзе абмываецца Каспійскім морам.

Даўжыня 250 км, шырыня 150 км. Вышыня каля 200 м, у сярэдняй і ўсходняй частках ніжэй узроўня акіяна. Алювіяльна-акумулятыўная раўніна. У аснове — Ніжнекурынскі сінклінорый. Радовішчы нафты. Рэльеф ускладнены конусамі вынасу рэк, грывамі, паніжэннямі («чалы»), узгоркамі з гразевымі вулканамі. Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,3-3,6 °С, ліпеня 25-28 °С. Гадавая колькасць ападкаў 200-400 мм. Глебы шэразёмныя і бурыя, шмат саланчакоў і саланцоў. Палыновыя і салянкавыя паўпустыні, выкарыстоўваюцца як зімовыя пашы. На арашальных землях вінаграднікі, сады, вырошчваюць бавоўнік.

Асобныя часткі Кура-Араксінскай нізіны: Карабахская, Муганская, Шырванская, Мільская раўніны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нізіны
Катэгорыя·Каўказ
Катэгорыя·Рэльеф Азербайджана