wd wp Пошук:

Куненэ

Куненэ (Cunene) — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы, пачынаецца ў Анголе, у сярэднім і ніжнім цячэнні ўтварае мяжу паміж Анголай і Намібіяй і ўпадае ў Атлантычны акіян; адна з двух непересыхаючых рэк, якія перасякаюць пустыню Наміб. Даўжыня 1207 км, плошча басейна 109832 км².

Куненэ пачынаецца ў цэнтральнай Анголе на пласкагор’і Біе за 32 км на паўночны ўсход ад горада Уамба і цячэ па стромкім гранітным рэчышчы на поўдзень. У Маталы рака пакідае гранітнае ўзвышша, падаючы на 13 м, і трапляе ў паўночныя ўскраіны пустыні Калахары, дзе на працягу дажджлівага сезона затапляе бліжэйшыя пяскі. Дамба, пабудаваная ў гэтым месцы, павышае ўзровень ракі яшчэ на 8 м, і набыты перапад ўзроўню ў 21 м выкарыстоўваецца для генерацыі электрычнасці. На рацэ знаходзіцца вадаспад Руакана.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Намібіі
Катэгорыя·Рэкі Анголы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта