wd wp Пошук:

Кукурбітарыя

Кукурбітарыя (Cucurbitaria) — род сумчатых грыбоў сямейства Cucurbitariaceae.

Апісанне

Пладовыя целы (псеўдатэцыі) цесна згуртаваныя або адзіночныя, чорныя, чорна-бурыя, няправільна-шарападобныя або шарападобныя, з круглаватай адтулінай, гладкія ці шурпатыя; размешчаныя ў паглыбленай у субстрат, потым выступаючай добра развітай стоме. Сумкі падоўжана-цыліндрычныя, у большасці відаў з ножкай, 8-споравыя. Споры яйцападобныя, эліпсоідныя, жаўтавата-карычневыя.

Арэал і экалогія

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Развіваюцца на адмерлых галінках дрэвавых і кустовых раслін, садзейнічаюць іх частковай мінералізацыі. На Беларусі найчасцей трапляюцца кукурбітарыя парэчкавая (Cucurbitaria ribis), кукурбітарыя скрытая (Cucurbitaria occulata) — на шыпшыне, кукурбітарыя крушынавая (Cucurbitaria rhamni), кукурбітарыя караганнікавая (Cucurbitaria caraganae).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кукурбітарыя