wd wp Пошук:

Крэпасць Святога Антонія

Крэпасць Святога Антонія, або крэпасць Сан-Анто́н (ісп.: Castillo de San Antón, галіс.: Castelo de Santo Antón) — крэпасць XVI стагоддзя ў горадзе Ла-Карунья ў Галісіі (Іспанія), размешчаная на маленькім востраве(ісп.) бел. пасярод заліва Ла-Каруньі.

Гісторыя

План крэпасці. Антоніа Лопес Сапенья. 1776

У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, яе будаўніцтва пачалося ў 1587 годзе. Крэпасць павінна была абараняць горад ад нападаў з мора. Раней на гэтым месцы стаяла невялікая капліца ў гонар Святога Антонія.

Унутраны двор крэпасці

Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады(ісп.) бел., якая адбылася ў 1589, замак зрабіў вялікі ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў яшчэ недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі(ісп.) бел. ў 1960.

Музей

Цяпер у крэпасці з моманту заснавання ў кастрычніку 1968 года размяшчаецца музей археелогіі і гісторыі горада(галіс.) бел.. У былых памяшканнях гарнізона выстаўлены рэчы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак Галісіі. Асабліва вылучаецца калекцыя ювелірных упрыгожванняў часоў бронзавага веку.

У Доме Губернатара паказана гісторыя Ла-Каруньі праз самыя яскравыя падзеі: адпраўленне Непераможнай армады і наступная ўварванне Фрэнсіса Дрэйка ў 1589 годзе, подзвіг Марыі Піты(ісп.) бел., бітва пры Элвіньі(ісп.) бел. 16 студзеня 1809, у якой загінуў брытанскі генерал сэр Джон Мур(руск.) бел.. На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца капліца Дзевы Марыі Разарыа (Virgen del Rosario) і рызніца пры ёй.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Славутасці Ла-Каруньі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Збудаванні Іспаніі ў стылі рэнесанс
Катэгорыя·Збудаванні Іспаніі ў стылі неакласіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1590 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Крэпасці Іспаніі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Ла-Каруньі