wd wp Пошук:

Крычаўскі раённы краязнаўчы музей

Крычаўскі раённы краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў г. Крычаў паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 30.12.1959 г. Адкрыты для наведвальнікаў 15 кастрычніка 1961 г.

Будынак

Асноўны артыкул: Палац Пацёмкіна, Крычаў З лютага 2008 года знаходзіцца ў будынку палаца князя Р. А. Пацёмкіна канца XVIII стагоддзя.

Фонды музея

Аснову фондаў музея склалі матэрыялы краязнаўца М. Ф. Мельнікава, які стаў яго першым дырэктарам. З 1982 г. дырэктар Н. М. Марозава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18,7 тысяч адзінак захоўвання. Найбольш значныя калекцыі: антыкварыят, набыты для інтэр’ера палаца Пацёмкіна, зброя ХІ — ХХ ст., кнігі і часопісы XVIII — пачатку ХХ ст., народнае адзенне, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку ХІХ — пачатку ХХ ст., скарбы манет часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, творы вядомых беларускіх і мясцовых мастакоў. Сярод экспанатаў: знаходкі з археалагічных раскопак Крычаўскага замка; кніга Сімяона Полацкага «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681 г.); звон 1748» адліты ў Крычаве; фрагмент двухручнага мяча з Крычаўскага замка; меднае ядро з месца бою (1708) каля в. Добрае Крычаўскага раёна; дакументы роду Галынскіх, якім належаў Крычаўскі маёнтак пасля князя Пацёмкіна; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410 г., Крычаўскае паўстанне 1743—44 гг., абарончыя баі 1941 г., партызанскі рух і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М. С. Кісялёва, І. І. Гусакоўскага, А. Я. Смалякова і інш.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Крычава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Крычаў
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Крычава