wd wp Пошук:

Крысціянсё

Крысціянсё (дацк.: Christiansø) — востраў (22,3 га) і паселішча (часткова таксама займае суседні востраў Фрэдэрыксё, архіпелаг Эртхольмен) у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Даніі. Насельніцтва (2012) — 103 чалавекі.

Гісторыя

Крысціянсё на карце астравоў Эртхольмен

Крысціянсё было заснавана ў 1684 годзе дацкім і нарвежскім каралём Крысціянам V (16461699 гады) як ваенная крэпасць і атрымала яго імя. У 1810 годзе яе насельніцтва складала 810 чал. Акрамя ўмацаванняў і казарм у ёй мелася турма. У 1855 годзе крэпасць была пакінута салдатамі з-за немэтазгоднасці яе выкарыстання.

У 19702003 гадах паселішча Крысціянсё ўваходзіла ў склад дацкага муніцыпалітэта Борнхальм, але пазней было выведзена з-пад муніцыпальнага падпарадкавання і абвешчана ўласнасцю дзяржавы Данія. Кіруецца міністэрствам абароны.

Інфраструктура

Насельніцтва Крысціянсё жыве на астравах Крысціянсё і Фрэдэрыксё, злучаных мостам. Асноўны занятак — абслугоўванне турыстаў. Сюды прыязджае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў у год.

Паміж Крысціянсё і востравам Борнхальм маюцца паромныя пераправы. Тут няма аўтамабіляў, утрыманне сабак і іншых хатніх жывёлін забаронена.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Парты Балтыйскага мора
Катэгорыя·Гарады Даніі
Катэгорыя·Крэпасці
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Даніі