wd wp Пошук:

Кронбарг

Кронбарг — каралеўскі замак у горадзе Хельсінгёр (Эльсінар) у Даніі.

Размешчаны ў стратэгічна важным месцы, кантралюючы Эрэсун — праліў паміж Даніяй і Швецыяй. Гэты замак мае вялікае сімвалічнае значэнне для дацкага народа. Ён згуляў ключавую ролю ў гісторыі Паўночнай Еўропы ў перыяд XVIXVIII стст.

Будаўніцтва гэтага выбітнага замка эпохі Адраджэння пачалося ў 1574 г., а затым яго абарончыя збудаванні былі ўзмоцнены ў адпаведнасці з канонамі ваеннай архітэктуры канца XVII ст.

Замак застаецца ў нязменным стане да цяперашняга часу і шырока вядомы як Эльсінар — месца дзеяння шэкспіраўскага «Гамлета».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Даніі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Хельсінгёр
Катэгорыя·Замкі Даніі