wd wp Пошук:

Крабападобная туманнасць

Крабападобная туманнасць, M1 (каталог Месье) — галактычная туманнасць, якая засталася па выбуху звышновай зоркі 1054 ў сузор’і Цяльца.

Туманнасць утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр краба. Адлегласць да туманнасці 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у Крабападобную туманнасць, складае каля 0,1 масы Сонца; сярэдняя шчыльнасць 5·10−18 кг/м³. У цэнтры туманнасці знаходзіцца пульсар, у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. Крабападобная туманнасць — адзін з нешматлікіх астранамічных аб’ектаў, ад якіх ідзе электра-магнітнае выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гама-дыяпазону. Да гэтай пары Крабападобная туманнасць губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.

Адкрыта Д. Бэвісам у 1731 г. Пераадкрыта Ш. Месье ў 1758 г.

Спасылкі

NGC 1948 | NGC 1949 | NGC 1950 | NGC 1951 | NGC 1952 | NGC 1953 | NGC 1954 | NGC 1955 | NGC 1956
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цялец (сузор’е)
Катэгорыя·Туманнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі