wd wp Пошук:

Крааль

Паўднёва-афрыканскі крааль. Малюнак 1857 г.

Крааль — тып паселішча ў жывёлагадоўчых народаў Паўднёвай і Усходняй Афрыкі - кольцавай планіроўкі, звычайна ўмацаваюць агароджай, у цэнтры - загон для жывёлы. У народнасцяў банту крааль таксама ўяўляе сабой асобную хатнюю гаспадарку або паселішча; з’яўляецца найменшай адзінкай у традыцыйнай сацыяльнай арганізацыі і складаецца з галавы сям’і, яго жонкі або жонак, дзяцей і іншых сваякоў, якія жывуць у тым жа краале.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Населеныя пункты
Катэгорыя·Культура Афрыкі