wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1995

Конкурс песні Еўрабачанне 1995 — 40-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 13 мая 1995 года ў горадзе Дублін (Ірландыя), у зале «Пойнт-дэпо». Ірландыя стала першай краінай, якая прымала конкурс у трэці раз запар. У гэтай сувязі BBC прапаноўвала дапамогу па сумесным яго правядзенні ў Белфасце. Пасля роздумаў прадстаўнікі RTE вырашылі праводзіць мерапрыемства самастойна, але папярэдзілі пра тое, што ў выпадку перамогі ірландскага прадстаўніка ў наступным годзе яны яго арганізоўваць не будуць.

У конкурсе не прынялі ўдзел Эстонія, Фінляндыя, Літва, Галандыя, Румынія, Славакія і Швейцарыя, але дзякуючы вяртанню Бельгіі, Даніі, Ізраіля, Славеніі і Турцыі колькасць удзельнікаў дасягнула 23. Гран-Пры быў уручаны Нарвегіі з песняй «Nocturne», выкананай гуртам Secret Garden. Пры гэтым песня ўтрымоўвала толькі 24 словы і суправаджалася доўгім сола на скрыпцы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Май 1995 года