wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1990

Конкурс песні Еўрабачанне 1990 — 35-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 5 мая 1990 года ў горадзе Заграб (Югаславія) на сцэне Канцэртнай залы імя Ватраслава Лісінскага. Склад краін-удзельніц у параўнанні з папярэднім конкурсам застаўся без змен. Ніжні ўзроставы цэнз для канкурсантаў быў усталяваны ў 16 гадоў. Навінай з’явілася тое, што відэапаштоўкі перад песнямі паказвалі артыстаў у краіне, якую яны прадстаўлялі. Некаторыя выканаўцы прысвяцілі свае песні падзенню «жалезнай заслоны» і аб’яднанню Еўропы. Пераможцам стаў вядомы выканаўца Тота Кутуньё, які прадстаўляў Італію з песняй «Insieme 1992», таксама прысвечанай еўрапейскаму адзінству. Першы і адзіны раз Еўрабачанне праходзіла ў сацыялістычнай краіне.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Май 1990 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў